Лекцыя

Інтэрактыўная лекцыя пра традыцыйны касцюм беларускіх жанчын

Інтэрактыўная лекцыя пра традыцыйны касцюм беларускіх жанчын

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

14 кастрычніка а 17-й гадзіне адбудзецца інтэрактыўная лекцыя пра традыцыйны касцюм беларускіх жанчын і яго асаблівы старажытны галаўны ўбор ручніковага тыпу.

Такі ўбор лічыцца агульнаславянскім, але да пачатку ХХ стагоддзя захаваўся амаль што толькі на тэрыторыі Беларусі. Ён набыў на нашай зямлі вельмі разнастайныя формы, якія надавалі мясцовую адметнасць усяму строю жанчыны.

Гэта лекцыя дапаможа сучасным жанчынам перанесціся на сотню гадоў у мінулае і адчуць на сабе подых часу і эстэтыку беларускага народнага ўбрання.

Лектар – кандыдат мастацтвазнаўства Марыя Віннікава.

Месца правядзення – залы выставы “Жаночы Род”.

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Наведванне мерапрыемства па ўваходным білеце ў выставачны корпус музея (К. Маркса, 24).

іншыя выставы
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў