Лекцыя

Ірэн Галіцына. Руская князёўна на троне італьянскай моды

Ірэн Галіцына. Руская князёўна на троне італьянскай моды

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

17 сакавіка (нядзеля) а 14-й гадзіне ў Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя «Ірэн Галіцына. Руская князёўна на троне італьянскай моды» ў рамках выставы «Мастацтва любіць жыццё. Дольчэ Віта».

Лекцыя прысвечана творчасці і жыццёваму шляху Ірэн Галіцынай - прадстаўніцы дваранскага роду Расійскай імперыі, якая стала каралевай італьянскай моды і адным з самых вядомых мадэльераў XX стагоддзя. Аўтар касцюмаў для Жаклін Кэнэдзі, Одры Хепбёрн, Сафі Ларэн, Маі Плісецкай, Элізабэт Тэйлар, Раісы Гарбачовай і інш.

Ірэн Галіцына зрабіла важкі ўнёсак у гісторыю сусветнай моды. На лекцыі вы даведаецеся пра знакамітую піжаму «palazzo» і першую калекцыю ў рускім стылі, пра мужа з сям'і Медычы і адносіны з Радзівіламі, пра вяртанне на гістарычную радзіму і першыя паказы ў СССР. 

Лекцыю чытае Таццяна Фядосава - калекцыянер, якая прадаставіла для выставы “Мастацтва любіць жыццё. Дольчэ Віта" прадметы са свайго прыватнага збору "Прыгажосць і мода XIX–XXI стагоддзяў": жаночыя касцюмы розных эпох, знакавыя прыклады аксесуараў, парфумерыі, касметыкі сусветных і айчынных вытворцаў. 

Мерапрыемства пройдзе ў галоўным корпусе музея (сяродкрыжжа, вул. Леніна, 20). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Наведаць лекцыю можна па ўваходным білеце ў музей. 

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў