Канцэрт

Канцэрт Экзаршага інклюзіўнага хору "Радасць душы" прыхода храма святога пакутніка Уладзіміра Хіраскі ў г. Мінску

Канцэрт Экзаршага інклюзіўнага хору "Радасць душы" прыхода храма святога пакутніка Уладзіміра Хіраскі ў г. Мінску

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

15 мая (чацвер) 2025 года ў 18:00 запрашаем на канцэрт Экзаршага інклюзіўнага хору "Радасць душы" прыхода храма святога пакутніка Уладзіміра Хіраскі ў г. Мінску.

У рэпертуары хору – свецкая і духоўная акадэмічная музыка рускіх, беларускіх, замежных, сучасных кампазітараў, апрацоўкі народных песень, джазавыя апрацоўкі і перакладанні. Мерапрыемства не толькі парадуе гледачоў, але і стане крокам да больш глыбокага разумення і прыняцця інклюзіўнасці ў нашым грамадстве. 

Экзаршы інклюзіўны хор “Радасць душы” – гэта ўнікальны праект, адзіны ў Рэспубліцы Беларусь, які аб'ядноўвае больш за 80 удзельнікаў, палова з якіх – дзеці, моладзь і дарослыя з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Хор з'яўляецца дыпламантам і лаўрэатам міжнародных, рэспубліканскіх і гарадскіх конкурсаў і фестываляў. 

Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, вул. Леніна, 20; сяродкрыжжа). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

Фота
іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў