Канцэрт

Канцэрт "Тутэйшая шляхта"

Канцэрт "Тутэйшая шляхта"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

14 ліпеня а 19-й гадзіне адбудзецца канцэрт фолк-бэнда “Тутэйшая шляхта”.

Будзе прадстаўлена праграма фолк-рок праекта ансамбля ў акустычнай апрацоўцы. Прагучаць песні на словы Уладзіслава Сыракомлі, Паўлюка Труса, Рыгора Барадуліна, Ірыны Багдановіч, а таксама творы, натхнёныя беларускім фальклорам. Салісты ансамбля будуць спяваць у суправаджэнні акустычнай інструментальнай групы ў складзе фартэпіяна, акустычнай бас гітары,  тамбурына, дуды, дудкі, трубы.

Народны фальклорны ансамбль “Тутэйшая шляхта” БДУ быў створаны ў 1992 годзе. Удзельнікамі ансамбля з’яўляюцца выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты. Заснавальнікамі фальклорнага ансамбля “Тутэйшая шляхта” сталі супрацоўнікі БДУ – браты Леанід і Анатоль Махначы. Калектыў займаецца вывучэннем і выкананнем старажытных беларускіх шляхецкіх песень і танцаў. За час свайго існавання ансамбль браў удзел у вялікай колькасці канцэртаў, конкурсаў і фестываляў у Беларусі і за яе межамі. Цяпер мастацкім кіраўніком з’яўляецца Вольга Грышчанка. 

Уваход на мерапрыемства па ўваходным білеце ў музей.

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў