Канцэрт

Канцэрт у рамках выставы скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага

Канцэрт у рамках выставы скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

3 сакавіка а 17-й гадзіне ў Мастацкім музеі адбудзецца канцэрт у рамках выставы скульптуры і графікі Аляксандра Фінскага.

Вялікая колькасць работ майстра прысвечана музыцы, і жывое гучанне голасу ў выставачнай зале створыць асаблівую атмасферу адзінства гармоніі гуку і формы.

У канцэрце прагучаць вядомыя творы Баха, джазавае папуры на тэмы Моцарта, апрацоўкі народных песень, сучасная беларуская і замежная музыка ў выкананні Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай.

У канцэрце бярэ ўдзел лаўрэат міжнародных конкурсаў піяніст Іван Фінскі.

Кошт білета на канцэрт складае 12 рублёў для дарослых (уключаючы
ўладальнікаў карты госця) і 6 рублёў для навучэнцаў і студэнтаў. Колькасць месцаў абмежавана.

Канцэрт пройдзе на 4-м паверсе выставачнага корпуса Мастацкага (К. Маркса, 24)

іншыя выставы
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў