Мастацкі музей адзначыў свой 87-ы дзень нараджэння!

Мастацкі музей адзначыў свой 87-ы дзень нараджэння!
24 студзеня 1939 года быў падпісаны ўрадавы ўказ аб стварэнні ў Мінску Дзяржаўнай карціннай галерэі. Менавіта з гэтага дня пачынаецца гісторыя нашага музея!

У рамках урачыстага мерапрыемства з прывітальным словам да гасцей і супрацоўнікаў звярнулася генеральны дырэктар Мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ірына Мацяс. 

Сярод ганаровых гасцей у зале прысутнічалі: праўнучка першага дырэктара Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР Мікалая Міхалапа Анастасія Скеп’ян, дачка легендарнага дырэктара Алены Аладавай Радаслава Аладава, сын дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музея БССР Юрыя Карачуна Аляксандр Карачун, народны мастак Беларусі Іван Міско, ганаровы генеральны дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў. 

Супрацоўнікі, якія прапрацавалі многія гады ў музеі, былі адзначаны граматамі, падзякамі і памятнымі сувенірамі. 

Вечарына прайшла ў цёплай атмасферы ўспамінаў. На памяць аб значным дні госці атрымалі ў падарунак календары з выявай архіўнага фотаздымка будынка музея 1957 года. 

Спадзяемся, што такія мерапрыемствы стануць прыемнай традыцыяй!

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
8
9
10
11
12
Падзеі
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў