Канцэрт камернага тэатральнага ансамбля “Амадэй”

Канцэрт камернага тэатральнага ансамбля “Амадэй”
8 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны жаночы дзень! З нагоды вясновага свята запрашаем вас у Мастацкі музей на канцэрт камернага тэатральнага ансамбля “Амадэй”, які адбудзецца 8 сакавіка 2025 года ў 16:00.

У белай зале музея артыстамі будзе прадстаўлены ўнікальны праект “ARDO”, прымеркаваны да пяцігадовага юбілею ансамбля. У праграме святочнага канцэрта сабраны знакамітыя творы італьянскага барока – оперныя і інструментальныя “хіты” А.Вівальдзі, Д.Скарлаці, Н.Порпора, Ф.Кавалі, Дж.Б.Пергалезі, Ф.Дурантэ, а таксама некалькі невядомых шэдэўраў, якія будуць выконвацца ўпершыню. 

У ансамблі граюць і спяваюць лаўрэаты міжнародных конкурсаў і адны з лепшых музыкантаў Беларусі – выкладчыкі, студэнты і выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – Ірына Лой (сапрана), Таццяна Лявіцкая (скрыпка), Максім Шкулепа (труба) і іншыя! 

Запрашаем вас правесці выходны ў Мастацкім музеі, які пагрузіцца ў атмасферу музыкі і свята! Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, Леніна, 20; сяродкрыжжа). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

1
Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

«Сямейны выхадны ў музеі» да Дня маці
«Сямейны выхадны ў музеі» да Дня маці

Музей Дом Ваньковічаў

Ноч музеяў у Доме Ваньковічаў
Ноч музеяў у Доме Ваньковічаў

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні