Канцэрт

Канцэрт класічнай музыкі лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Алега Кнігі, Шапавалавай Валерыі і Алены Чэкір

Канцэрт класічнай музыкі лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Алега Кнігі, Шапавалавай Валерыі і Алены Чэкір

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Мастацкі музей запрашае на канцэрт лаўрэатаў міжнародных конкурсаў – Алега Кнігі, Валерыі Шапавалавай і Алены Чэкір.

Вечар 23 красавіка абяцае быць асаблівым, бо залы музея напоўняцца жывой класікай. У праграме сабраны мелодыі, якія хочацца слухаць, заплюшчыўшы вочы: мазурка Міхаіла Глінкі, “Пакуты кахання” Фрыца Крэйслера, Арыя Ленскага Пятра Чайкоўскага, “Полька” Альфрэда Шнітке і многае іншае…

Прыемная магчымасць правесці вечар у адной прасторы з музыкантамі, чые імёны вядомыя далёка за межамі Беларусі. Камерная атмасфера, жывое гучанне і праграма, якая сапраўды вартая вашай увагі!

  • 23 красавіка (чацвер), 18:00
  • галоўны корпус (Леніна, 20), сяродкрыжжа
  • уваход па білеце ў музей
Фота
іншыя выставы
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў