Лекцыя А.М.Сініла “Зборы беларускага іканапісу: ад БДМ да ДКГ БССР”

Лекцыя А.М.Сініла “Зборы беларускага іканапісу: ад БДМ да ДКГ БССР”
1 сакавіка (субота) 2025 года а 13-й гадзіне запрашаем на лекцыю А.М.Сініла “Зборы беларускага іканапісу: ад БДМ да ДКГ БССР”, якая пройдзе ў рамках выставы “Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957”.

У лекцыі пойдзе гаворка пра гісторыю фарміравання збораў Царкоўна-археалагічнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея, састаў калекцыі беларускіх абразоў. Засяроджваецца ўвага на найбольш значных творах, іх лёсе ў 1930–1940-я гг. Разглядаюцца помнікі іканапісу, перададзеныя ў ДКГ БССР, вываз прадметаў у Германію і іх вяртанне на радзіму. Асобная частка лекцыі прысвечана знаходкам беларускіх абразоў у замежных музеях, у тым ліку ўнікальным абразам з Віцебска і Магілёва. 

Сініла Анатоль Мікалаевіч – настаўнік Багушэвічскай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна, аспірант аддзела архітэктуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, навуковы кансультант выставы “Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай Карціннай галэрэі. 1939-1957”. 

Месца правядзення: галоўны корпус (Леніна, 20), зала беларускага мастацтва XIX - пачатку XX ст. 

Наведаць лекцыю магчыма па ўваходным білеце ў музей. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца

1
Падзеі
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў