Лекцыя Н.Л.Сяліцкай “На крылах мая. Творчасць народнага мастака М.Данцыга”

Лекцыя Н.Л.Сяліцкай “На крылах мая. Творчасць народнага мастака М.Данцыга”
13 сакавіка (чацвер) 2025 года ў 18:30 запрашаем на лекцыю Н.Л.Сяліцкай “На крылах мая. Творчасць народнага мастака М.Данцыга” ў рамках выставы “Расія-Беларусь. Скрыжаванне лёсаў”.

На пытанне пра параметры сваіх карцін Май Вольфавіч Данцыг адказваў коратка: “Крылы ёсць. Мастак павінен мець арліныя крылы!”. Што ж вылучае творы Мая Данцыга сярод шматлікіх карцін яго сучаснікаў? Чаму многія з іх з'яўляюцца актуальнымі і ў ХХІ стагоддзі? Чаму яго творы нярэдка былі адхіленыя ад экспанавання і выклікалі здзіўленне калег? За якія карціны Маю Данцыгу асабіста дзякавала міністр культуры СССР Кацярына Фурцава, а міністр абароны СССР Андрэй Грэчка ўручыў яму асаблівую ўзнагароду? За што Данцыга называлі “ўнукам газеты “Звязда”? Пра гэта і многае іншае вы зможаце даведацца на лекцыі “На крылах мая. Творчасць народнага мастака М.Данцыга”. Сяліцкая Наталля Леанідаўна – мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХI ст. 

Месца правядзення: выставачны корпус (К.Маркса, 24), чацвёрты паверх, зала №4. 

Зарэгістравацца на лекцыю можна па спасылцы: https://forms.gle/p3PuDvFEiQpq3AM5A

 Рэгістрацыя абавязковая. 

Кошт наведвання выставачнага корпуса з лекцыяй – 22 рублі. Для навучэнцаў і студэнтаў – 11 рублёў. Можна набыць абанемент на 4 лекцыі – 80 рублёў. Для навучэнцаў і студэнтаў – 40 рублёў.

1
Падзеі
Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»
Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»

Музей Дом Ваньковічаў

Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.
Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.

Музей Дом Ваньковічаў

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў

“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень