Лекцыя

Лекцыя «"Шанель №5" и "Красная Москва". История двух ароматов» у межах выставы "Мастацтва любіць жыццё. Дольчэ Віта"

Лекцыя «"Шанель №5" и "Красная Москва". История двух ароматов» у межах выставы "Мастацтва любіць жыццё. Дольчэ Віта"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

2 сакавіка (субота) а 15-й гадзіне ў Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя «"Шанель №5" и "Красная Москва". История двух ароматов» у межах выставы "Мастацтва любіць жыццё. Дольчэ Віта".

На лекцыі пойдзе размова аб вядучых парфумерах Расійскай Імперыі і Еўропы. Вы зможаце прасачыць "рускі след" водару "Шанель № 5" і "французскі след" легендарнай "Красной Москвы", пазнаёміцеся з успамінамі відавочцаў і непасрэдных удзельнікаў парфумерных драм, а яшчэ даведаецеся, як беларуска стварыла водар, які па продажах дасягнуў рэкорду “Шанель №5”. 

Лекцыю чытае Таццяна Фядосава - калекцыянер, якая прадаставіла для выставы “Мастацтва любіць жыццё. Дольчэ Віта" прадметы са свайго прыватнага збору "Прыгажосць і мода XIX–XXI стагоддзяў": жаночыя касцюмы розных эпох, знакавыя прыклады аксесуараў, парфумерыі, касметыкі сусветных і айчынных вытворцаў. 

Мерапрыемства пройдзе ў галоўным корпусе музея (сяродкрыжжа, вул. Леніна, 20). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Наведаць лекцыю можна па ўваходным білеце ў музей. 

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў