Мастачка Надзея Лівенцава наведала выставу “Плынь часу” і падарыла свой каталог бібліятэцы Мастацкага музея

Мастачка Надзея Лівенцава наведала выставу “Плынь часу” і падарыла  свой каталог бібліятэцы Мастацкага музея

На выставе “Плынь часу”, якая праходзіць у Мастацкім музеі, прадстаўлены работы мастакоў-юбіляраў 2022 года. Сярод іх – Надзея Лівенцава, якая сёлета адзначыла 70-гадовы юбілей.

16 жніўня мастачка наведала выставу і падарыла каталог “Надзея Лівенцава: жывапіс, графіка” (2022) бібліятэцы Мастацкага музея.

У яе характары мастака – пераадоленне перашкод і цяжкасцей, бескампрамісны і прамы нораў,  нягледзячы на вонкавую далікатнасць –хлапечая адважнасць.

Надзея была вучаніцай такіх выдатных беларускіх мастакоў, як Леанід Шчамялёў і Май Данцыг. Кампазіцыя – моцны бок творчасці мастачкі. Веданне яе законаў і ўменне зрэжысіраваць сюжэт патрабуе выхаду творчай энергіі менавіта ў буйным фармаце.

Яскравым прыкладам вялікафарматнай тэматычнай карціны Надзеі Лівенцавай стаў твор “Малітва. 1941” (2010), які можна ўбачыць на выставе гэтай выставе. Тут адлюстраваны салдат на каленях, які моліцца ў разбураным храме перад фрэскай – выявай Маці Божай з немаўлём. Гэта малітва аб перамозе, выратаванні, аб загінулых таварышах. Зрэшты, кожны можа па-свойму інтэрпрэтаваць карціну, шукаць у ёй сугучча свайму разуменню і настрою.

1
На здымку: мастачка Надзея Лівенцава з супрацоўнікамі музея на фоне сваёй карціны “1941 год” (2009).
Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў