Лекцыя

Мастацтва Францыі XVII стагоддзя

Мастацтва Францыі XVII стагоддзя

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

7 красавіка (нядзеля) а 14-й гадзіне ў Мастацкім адбудзецца лекцыя “Мастацтва Францыі XVII стагоддзя”, якой распачнецца цыкл штотыднёвых лекцый пра французскае мастацтва.

Падчас першай лекцыі гаворка пойдзе пра класіцызм – стыль, які арыентуецца на каноны антычнага мастацтва. У жывапісе ўсхваляўся вобраз “караля-сонца” – Людовіка XIV, што правіў у той час, тады ж быў пабудаваны палацава-паркавы ансамбль Версаль, які стаў выдатным помнікам эпохі, адметнай унікальнай цэласнасцю задумы і гармоніяй архітэктурных формаў. Пра гэты перыяд у гісторыі французскага мастацтва і пра выдатных дзеячаў эпохі і пойдзе размова на лекцыі. 

Лекцыю чытае вядучы навуковы супрацоўнік Мастацкага – Алена Дзмітрыеўна Шапашнікава, якая працуе ў музеі больш за 40 гадоў. 

Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея (Леніна, 20; сяродкрыжжа). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў