Лекцыя

Мастацтва Францыі XVIII стагоддзя

Мастацтва Францыі XVIII стагоддзя

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

У Мастацкім музеі працягваецца штотыднёвы цыкл лекцый па французскім мастацтве. Тэмай трэцяй лекцыі, якая адбудзецца 21 красавіка (нядзеля) а 14-й гадзіне, стала "Мастацтва Францыі XVIII стагоддзя".

У гэты час французскае мастацтва развівалася складана і разнастайна. У першай палове XVIII стагоддзя прыкметнай фігурай быў мастак Антуан Вато, творчасць якога адрозніваецца асаблівай вытанчанасцю. У сярэдзіне стагоддзя набыў папулярнасць стыль ракако, адным з вядомых прадстаўнікоў якога быў жывапісец Франсуа Бушэ. Акрамя таго, у гэты перыяд працавалі такія майстры, як партрэтыст Морыс Кантэн дэ Латур і аўтар жанравых твораў і нацюрмортаў Жан-Батыст Сімяон Шардэн. У гэты ж час пачынаецца дзейнасць скульптара Эцьена Морыса Фальканэ – аўтара «Меднага вершніка», які стаў сімвалам Санкт-Пецярбурга.

Лекцыю чытае вядучы навуковы супрацоўнік Мастацкага - Алена Дзмітрыеўна Шапашнікава, якая працуе ў музеі больш за 40 гадоў.

Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея (Леніна, 20; сяродкрыжжа). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў