Лекцыя

Мінскі і сібірскі перыяды жыцця і творчасці Яна Дамеля: новыя звесткі

Мінскі і сібірскі перыяды жыцця і творчасці Яна Дамеля: новыя звесткі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Мастацкі музей запрашае на лекцыю “Мінскі і сібірскі перыяды жыцця і творчасці Яна Дамеля: новыя звесткі” ў межах праекта «Арт-лекторый “Роднага слова”» – сумеснай ініцыятывы навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Часопісны раздзел “Арт-лекторый” штомесяц знаёміць чытачоў з найярчэйшымі здабыткамі нацыянальнага мастацтва праз артыкулы навуковых супрацоўнікаў музея на аснове фондавых калекцый. Жывыя лекцыі па апублікаваных матэрыялах дазваляюць усім зацікаўленым далучыцца да багацейшай культурнай спадчыны галоўнай мастацкай скарбніцы краіны.

На лекцыі “Мінскі і сібірскі перыяды жыцця і творчасці Яна Дамеля: новыя звесткі” вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Дзмітрый Моніч раскрые новыя факты біяграфіі Яна Дамеля (1780–1840) – выбітнага мастака ХІХ ст., чый творчы і жыццёвы лёс насычаны яркімі і драматычнымі падзеямі.

  • 19 лютага (чацвер) 
  • 18:00 
  • галоўны корпус (Леніна, 20), зала беларускага мастацтва XIX – пачатку XX ст. 
  • уваход па білеце ў музей
Фота
іншыя выставы
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў