“Ноч музеяў – 2023” адбудзецца ў Мастацкім 20 мая

“Ноч музеяў – 2023” адбудзецца ў Мастацкім 20 мая
У гэтым годзе акцыя пройдзе пад назвай “Музейны квАРТал”, бо Мастацкі ўжо перастаў быць музеем толькі па вул. Леніна, 20.

Да таго ж у аснове слова “квартал” ляжыць лацінскае quarta – “чвэрць”. І тут мы бачым асаблівы сімвалізм: зірніце на будынак галоўнага корпуса Мастацкага, ён сустракае наведвальнікаў чатырма калонамі, якія паказваюць асноўныя напрамкі дзейнасці музея – гэта адбор, захаванне, вывучэнне і папулярызацыя мастацтва.

Наш музей упершыню прыняў удзел у акцыі “Ноч музеяў” у 2005 годзе. Гэтае мерапрыемства стала штогадовым і заваявала папулярнасць у шырокага кола гледачоў, а яшчэ з’яўляецца адным з самых наведвальных мерапрыемстваў года: бывала, што да 10 тысяч чалавек прыходзілі на свята.

І сёлета мы запрашаем усіх далучыцца да “Ночы музеяў – 2023”. Да сустрэчы!

Падзеі
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў