Лекцыя

Вобразы філалагічнага пакалення: погляд з Мастацкага

Вобразы філалагічнага пакалення: погляд з Мастацкага

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Запрашаем на лекцыю “Вобразы філалагічнага пакалення: погляд з Мастацкага” ў межах праекта «Арт-лекторый “Роднага слова”» – сумеснай ініцыятывы навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У штомесячнай рубрыцы часопіса “Арт-лекторый” навуковыя супрацоўнікі музея адкрываюць чытачам творы нацыянальнага мастацтва з музейных калекцый, а цыкл лекцый па апублікаваных матэрыялах пераносіць гэтыя даследаванні ў жывы фармат.

На лекцыі загадчык навукова-метадычнага аддзела Настасся Трафімчык распавядзе, як у жывапісных партрэтах, графіцы і сяброўскіх шаржах раскрываюцца характары, асабістыя ўзаемаадносіны і ўнутраны свет знакамітых беларускіх пісьменнікаў-шасцідзесятнікаў – Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і іх сучаснікаў.

Традыцыйны фармат лекцыі пашырыцца экспанаваннем жывапісных і графічных твораў, якія на адзін вечар будуць прадстаўлены публіцы.

  • 28 кастрычніка (серада), 16:00
  • галоўны корпус (зала беларускага мастацтва ХІХ – пачатку ХХ ст.), вул. Карла Маркса, 24
  • па ўваходным білеце ў музей
Фота
іншыя выставы
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў