Адзначаем 69-годдзе з дня адкрыцця галоўнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея

Адзначаем 69-годдзе з дня адкрыцця галоўнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея
Якую будучыню чакае Мастацкі?

Гісторыя будынка галоўнага корпуса музея пачалася ў 1957 годзе… Мы ведаем пра яго пераўтварэнні і трансфармацыі за 69 гадоў існавання, але як будзе выглядаць музейная прастора ў будучыні? 

Ужо праз некалькі гадоў будынак Мастацкага музея ператворыцца ў музейны квартал у цэнтры горада Мінска. За маштабнай рэканструкцыяй адбудуцца змены і навацыі.

Найбагацейшая калекцыя твораў мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь зараз атрымае больш агляду за кошт павелічэння выставачнай прасторы. Наведвальнікаў чакаюць новыя пастаянныя экспазіцыі: “Традыцыйнае народнае мастацтва Беларусі”, “Рускі абраз”, “Злепкі”; у новыя залы пераедзе заходнееўрапейскае мастацтва і экспазіцыя краін Усходу. Новыя плошчы з’явяцца не толькі для прадметаў, якія экспануюцца, але і для тых, што знаходзяцца ў фондасховішчы і памяшканні архіва.

Лекцыйная зала і шматфункцыянальная прастора для музейна-адукацыйных заняткаў дазволяць дзецям і дарослым з камфортам займацца творчасцю, а скульптурны дворык стане прыемным месцам для адпачынку і вольнага часу.

Музей павялічваецца ў маштабах і ператвараецца ў сучасны культурны і турыстычны цэнтр сталіцы.

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
8
Падзеі
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў