Памяці Ларысы Давідаўны Фінкельштэйн

Памяці Ларысы Давідаўны Фінкельштэйн
21 лістапада 2023 года пайшла з жыцця Ларыса Давідаўна Фінкельштэйн – беларускі мастацтвазнаўца, член Беларускага саюза мастакоў, член Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў АІС (Масква), арт‐крытык, галерыст, аўтар шматлікіх артыкулаў у беларускіх і замежных друкаваных выданнях, куратар выстаў, у тым ліку і ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, заснавальнік першай беларускай галерэі — аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама».

Прафесійны інтарэс Ларысы Давідаўны Фінкельштэйн ахопліваў разнастайныя сферы беларускага мастацтва: дэкаратыўнае мастацтва XX–XXI стст., мастацтва на стыку станковага і дэкаратыўнага XX–XXI стст., авангард 1970–1990 гг., упершыню ў Беларусі стварыла цыкл выстаў, прысвечаных мастакам-яўрэям у мастацтве Беларусі і яўрэйскай тэматыцы ў творчасці беларускіх аўтараў. У апошнія гады фокус даследавання быў накіраваны на даследаванне і папулярызацыю сучаснага беларускага тэкстыльнага мастацтва.

На працягу сваёй прафесійнай дзейнасці была актыўным удзельнікам сучаснага мастацкага жыцця Беларусі, нязменным госцем адкрыцця выстаў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, ведала кожнага мастака асабіста, яе вітальныя словы заўсёды гучалі нетрывіяльна. З’яўляючыся непасрэдным удзельнікам і сведкам развіцця беларускага выяўленчага мастацтва на працягу 50 гадоў, пачала пісаць успаміны, якія засталіся незавершанымі.

Глыбока смуткуем у сувязі са стратай, якая напаткала культуру Беларусі, і выказваем шчырае спачуванне родным і блізкім Ларысы Давыдаўны Фінкельштэйн.

Фота
Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»
Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»

Музей Дом Ваньковічаў

Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.
Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.

Музей Дом Ваньковічаў

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў