Майстар клас

Парфумерыя – каханне зямное і не!..

Парфумерыя – каханне зямное і не!..

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

4 сакавіка а 15-й гадзіне ў Мастацкім адбудзецца майстар-клас “Парфумерыя – каханне зямное і не!..” у рамках выставы “Плады Зямлі”.

Водар нябачна суправаджае чалавека. Запрашаем вас на майстар-клас, падчас якога вам адкрыюцца сакрэты парфумерыі, яе стварэння, вытворчасці і выкарыстання.

Вы даведаецеся правілы выбару водару, яго нанясення, навучыцеся адчуваць парфумерную палітру і пазбягаць традыцыйных парфумерных памылак, разбераце паняцці парфумерных падробак, рэплік і версій, а яшчэ зможаце павысіць узровень ведаў у адаралогіі – навуцы аб пахах.

Майстар-клас правядзе Улад Рэкуноў – парфумер і аўтар персанальных водараў для многіх знакамітасцей і брэндаў.

Наведаць мерапрыемства можна па спецыяльным білеце. Яго кошт – 50 рублёў для ўсіх катэгорый наведвальнікаў, уключаючы ўладальнікаў карты госця. Кожны наведвальнік атрымае ў падарунак пробнік з арыгінальным водарам.

Майстар-клас пройдзе ў выставачным корпусе музея (К. Маркса, 24; 4-ы паверх)

Продаж білетаў пачнецца ў касе на Леніна, 20 з 20 лютага (колькасць абмежавана).

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў