Перформанс “Гарадскія гісторыі”

Перформанс “Гарадскія гісторыі”
14 верасня 2024 года ў 16:00 у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – “Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” (вул. Інтэрнацыянальная, 33а) у рамках святкавання Дня горада Мінска пройдзе перформанс “Гарадскія гісторыі” плэйбэк-тэатра “Свой дах”

Плэйбэк спектакль – гэта займальнае падарожжа ў свой унутраны свет, дзе рэальная гісторыя ажывае на сцэне. Можна зноў пражыць забытыя пачуцці, альбо прыйсці да разумення пройдзенага вопыту пад іншым ракурсам. А можна адкрыць новыя сэнсы, праз ўбачаную гісторыю іншага чалавека.

Падчас спектакля наведвальнікаў чакае стварэнне жывых паштовак па матывах асабістых рэальных гісторый. 

Будзем чакаць кожнага, хто гатовы прыйсці і стварыць новую агульную і душэўную прастору ў сценах музея «Дом Ваньковічаў».

Уваход на мерапрыемства па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30