Персанальная выстава Валянціны Шобы “Калядныя карункі”

Персанальная выстава Валянціны Шобы “Калядныя карункі”
22 снежня 2022 года а 17-й гадзіне ў пераходнай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Валянціны Шобы “Калядныя карункі”.

Напярэдадні калядных свят Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на чароўную выставу вядомай гродзенскай мастачкі Валянціны Шобы. Кожны твор мастачкі напоўнены таямнічай прыгажосцю і магіяй Раства. Казкі, чараўніцтва, містычная прырода, беларускія арнаменты, антураж – усё знайшло сваё адлюстраванне ў працах аўтара. На выставе будуць прадстаўлены каля 50 графічных работ майстра, большасць якіх напісана сёлета спецыяльна да выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў