Праводзіцца праграма з майстар-класам “Слуцкі пояс у шляхецкім касцюме”

Праводзіцца праграма з майстар-класам “Слуцкі пояс у шляхецкім касцюме”
У Музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIXст.” праводзіцца праграма з майстар-класам “Слуцкі пояс у шляхецкім касцюме”. У культуры XVI–XIX ст. паясы складалі неабходную частку традыцыйнага адзення і вырабляліся з выкарыстаннем розных ткацкіх тэхнік.

У праграме: знаёмства з гісторыяй стварэння слуцкага пояса – нацыянальнага здабытку Беларусі; вывучэнне элементаў шляхецкага касцюма, матэрыялаў вырабу; цікавыя факты, звязаныя са стварэннем паясоў; прагляд экспазіцыі музея.

Кожны ўдзельнік вырабіць сваімі рукамі памятны падарунак – закладку з узорам слуцкага пояса.

Праграмма праводзіцца для арганізаваных груп.

 

У кошт білета – 10 руб. (навучэнцы, студэнты), 15 руб. (дарослыя) – ўваходзіць наведванне экспазіцыі музея. 

Даведкі па тэл.: (017) 358-88-78. 

Наш адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 33а. 

Чакаем вас у нашым музеі!

Падзеі
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў