Мерапрыемства

Прэзентацыя новай кнігі І.А. Кені “М. Рэрых і М. Ценішава: грані садружнасці”

Прэзентацыя новай кнігі І.А. Кені “М. Рэрых і М. Ценішава: грані садружнасці”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

12 чэрвеня 2025 года, у дзень Расіі, у 13:00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя новай кнігі І.А. Кені “М. Рэрых і М. Ценішава: грані садружнасці”.

Гісторык, даследчык, старшыня праўлення Фонду імя братоў Магілёўцавых, дырэктар Музея бранскіх мецэнатаў, заснавальніца Ценішаўскага клуба Ірына Кеня раскажа аб сумеснай дзейнасці М. Ценішавай і М. Рэрыха: выставах у Расіі і ў Заходняй Еўропе, супрацоўніцтве ў сферы эмальернай і дэкаратыўна-прыкладной справы.

На мерапрыемстве будзе прадстаўлена копія эмальернай працы М. Ценішавай “Заморскія госці”, створанай на аснове аднайменнай карціны М. Рэрыха, выкананай у сучаснай тэхніцы, а таксама паказаны відэасюжэт “М. Ценішава і М. Рэрых”.

📍 Месца правядзення: галоўны корпус (вул. Леніна, 20), сяродкрыжжа.

🏷 Кошт наведвання галоўнага корпуса – 10,50 рублёў. Для навучэнцаў і студэнтаў – 5,20 рублёў. Для ўладальнікаў "Карты госця" НММ – бясплатна.

Фота
іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў