Мерапрыемства

Прэзентацыя кнігі “Гісторыя прычоскі. Ад старажытнасці да сучаснасці”

Прэзентацыя кнігі “Гісторыя прычоскі. Ад старажытнасці да сучаснасці”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

18 снежня (нядзеля) а 17-й гадзіне ў Мастацкім адбудзецца прэзентацыя кнігі “Гісторыя прычоскі. Ад старажытнасці да сучаснасці” ад вядомага беларускага цырульніка-мадэльера Сяргея Бяляўскага.

Цырульнае майстэрства – адно з самых старажытных відаў мастацтва. Навукова-папулярнае выданне пазнаёміць з гісторыяй развіцця прычоскі ў розных краінах і ў розныя эпохі, дапаможа скласці ўяўленне аб стылі і аб тым, як ён развіваўся і адлюстроўваў у сабе кожны віток развіцця грамадства.

Мерапрыемства пройдзе ў залах заходнееўрапейскага мастацтва.

Наведаць прэзентацыю можна па ўваходным білеце ў музей, папярэдняя рэгістрацыя не патрэбна.

Набыць кнігу Сяргея Бяляўскага можна будзе ў нашай музейнай краме.

іншыя выставы
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»
Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»

Музей Дом Ваньковічаў

Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.
Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.

Музей Дом Ваньковічаў

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў