Мерапрыемства

Прэзентацыя супольных мастацка-асветніцкіх праектаў часопіса “Роднае слова”

Прэзентацыя супольных мастацка-асветніцкіх праектаў  часопіса “Роднае слова”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

...Каб жыццядайнасць не магла спыніцца,

Ты ў гэтым свеце хараства жывеш.

Пакуль ты ёсць – працяг наш будзе віцца

За далеч часу – без канца, без меж.

Янка Сіпакоў

2 красавіка ў 18.00 адбудзецца святочная прэзентацыя мастацка-асветніцкіх праектаў часопіса “Роднае слова”, якія звяртаюцца да галоўнай тэмы 2026-га – Года беларускай жанчыны. У вясновай атмасферы будуць прадстаўлены супольныя ініцыятывы, што ажыццяўляюцца ў кожным нумары навуковага і метадычнага выдання і набліжаюць да спасціжэння жаночай мудрасці, таленту і прыгажосці праз мастацтва. 

Сярод іх праект “Пакуль ты ёсць – працяг наш будзе віцца: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Года беларускай жанчыны”, прэм’ера якога адбылася ў сакавіцкім выпуску “Роднага слова” і была прысвечана сучаснай жаночай паэзіі.

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь выступае на старонках выдання з праектам “Лучнасць музаў: літаратурная спадчына і выяўленчае мастацтва”. Падчас мерапрыемства будзе экспанавацца твор, які належыць да залатога фонду гэтай установы і захоўвае вобраз адной з самых нязломных беларусак ХХ ст.: жывапісны партрэт Арыядны Казей, створаны мастачкай Лідзіяй Эрлер.

Плённае супрацоўніцтва часопіса з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь сёлета працягвае штомесячная рубрыка “Архітэктурная спадчына”, якая набыла выразны водсвет жаночай творчасці, а таксама “Арт-лекторый”, аўтары якога часта звяртаюцца да жаночых вобразаў у нацыянальным мастацтве.

Гасцей чакае вясновая праграма “Музычнай капэлы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і паказ калекцыі строяў “Беларуская маляванка”. 

Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце ў музей.

Фота
Фота
іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў