Канцэрт

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

18 красавіка 2026 года а 15-й гадзіне Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя” запрашае на музычны вечар, прымеркаваны да Года беларускай жанчыны “Рамансіяда ў сядзібе Ваньковічаў”, прысвечаны шэдэўрам рускага раманса XIX стагоддзя, якія ўвайшлі ў сусветную скарбніцу вакальнай музыкі.

Вакальныя творы кампазітараў-класікаў, якія стаяць ля вытокаў і прадаўжальнікаў жанру рускага раманса – А. Аляб’ева, А. Гурылева, А. Варламава, М. Глінкі, С. Рахманінава, М. Рымскага-Корсакава, П. Чайкоўскага – “жывы” дзённік жыцця рускага грамадства XIX стагоддзя. Музычная палітра рускага раманса багатая і разнастайная: светлы сум і глыбінныя перажыванні, лёгкая меланхолія, эмацыянальная экспрэсія і нават іронія. Розныя грані гэтага жанру здольныя крануць сэрцы слухачоў. 

Раманс – праніклівая споведзь лірычнай гераіні, далучыцца да якой запрашаюць студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Любоў Дабрадушэнка, Ксенія Каханка, Ульяна Рыц, Шэнь Цяохань, лаўрэат міжнародных конкурсаў Юлія Бігун, лаўрэат міжнароднага конкурсу Анастасія Касьянава, лаўрэат міжнародных конкурсаў Лізавета Усаевіч. Клас дацэнта, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Шведавай. Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Анастасія Бруянкова. Рэжысёр, вядучая – лаўрэат міжнароднага конкурсу Наталля-Разалія Родзіна.

 

Кошт – 10 руб. (уваходзіць наведванне пастаяннай экспазіцыі і часовых выстаў).

Даведкі па тэлефоне: (017) 358-88-78.

Наш адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 33а. 

Чакаем вас у нашым музеі!

іншыя выставы
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў

“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў