Сямейны выхадны ў музеі

Сямейны выхадны ў музеі
12 кастрычніка да Дня маці ў нашым музеі пройдзе тэматычны дзень “Сямейны выхадны ў музеі”

Наведвальнікаў чакае рознабаковаяпазнавальная сямейная праграма:

На фотавыставе Валерыя Сібрыкава “Запределье” наведвальнікі змогуць азнаёміцца з незвычайнай жэлаціна-срэбнай тэхналогіяй атрымання фатаграфічнага малюнка. Аўтар здымаена інфрачырвоную фотастужку, дыяпазон светлавой адчувальнасціякой выходзіць за межы бачнагачалавечым вокам дыяпазонудаўжыні хвалі святла. Таму цёплыя аб'екты на малюнку выглядаюць больш светлымі, а халодныя – цёмнымі.

11:00-12:00 – майстар-клас “Падарунак маці” – кожны жадаючы зможа зрабіць прыгожае ўпрыгожванне з атласных стужак. 

12:00-13:30 – для  дарослых аглядная экскурсія па музеі, дзе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з сядзібным інтэр'ерам першай паловы XIX стагоддзя і гісторыяй музея, калекцыяй беларускага сядзібнага партрэта XVII-XIX стст., а таксама даведаюцца пра жыццё і творчасць Валенція Ваньковіча. 

Для дзяцей – квэст “Таямніцы старадаўняй сядзібы” – актыўны пошук загадак у інтэр'еры сядзібнага дома, цікавыя гісторыі і выпрабаванні.

 13:30-15:00 – для дзяцей камунікатыўная праграма “Прыгоды ў сядзібе” , у гульнявой форме знаёмства з такімі відамі мастацтва як: музыка, літаратура, выяўленчае мастацтва, чайны этыкет і тэатр. 

Для дарослых – квэст “Пошукі мінулага” – падарожжа па залах музея, якія ўтойваць у сабе шмат гісторый і таямніц. Наведвальнікаў чакаюць цікавыяпытанні, загадкі і незвычайныя галаваломкі.

“Флірт кветак” – арыстакратычная гульня 19 стагоддзя, у якую гралі маладыя людзі, якія жадаюць палепшыць будныя дні і пафліртаваць.

13:30-16:00 – прагляд фільма “Шлях мастака” – знаёмства з жыццём і творчасцю самага яркага прадстаўніка роду – мастака-рамантыка Валенція Ваньковіча. 

На працягу дня будзе дзейнічаць інтэрактыў “Змясці карціну ў раму”, дзе кожны жадаючы зможа пабыць у ролі мастака і стварыць свой нацюрморт з прадстаўленых прадметаў. 

Уваход на мерапрыемства па білеце ў музей.

Тэлефон для даведак: (017) 358-88-78

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень