Адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі “Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-беларуская мастацкая выстава”

Адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі “Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-беларуская мастацкая выстава”

“Мы – выдатная пляцоўка для вашых шэдэўраў”, – генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Мацяс. 

1 кастрычніка ў Мастацкім музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-беларуская мастацкая выстава”. 

“Мастацтва – гэта мост паміж сэрцамі, які пераадольвае моўныя бар’еры”, – саветнік па навуцы і тэхніцы пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі спадар Ян Цзюнкэ. 

Выставачны праект арганізаваны Мастацкім музеем сумесна з Кітайскім навукова-даследчым інстытутам народнага мастацтва і Цэнтрам культурнага і адукацыйнага абмену “Дуноў”. 

“Часовая экспазіцыя сабрала шэдэўры кітайскай народнай творчасці. Кожны экспанат нясе ў сабе майстэрства і мудрасць кітайскіх рамеснікаў, паказваючы доўгую гісторыю і глыбокую спадчыну кітайскага народнага мастацтва”, – расказала пра міжкультурны праект генеральны дырэктар Цэнтра культурнага і адукацыйнага абмену “Дуноў” спадарыня Цуй Вэньцзэ. 

Дзякуем выканаўцам Вану Хуньяну, Вану Бо і Шэнь Сыцзя за цудоўныя музычныя нумары, якія ўпрыгожылі ўрачыстую падзею!

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
8
9
10
11
12
13
Падзеі
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў