З прывітальным словам на мерапрыемстве выступілі:
- Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Вікторыя Аляксандраўна Кузьміна
- Начальнік навуковага аддзела Дзяржаўнай прыродаахоўчай установы “Бярэзінскі біясферны запаведнік” Анастасія Мікалаеўна Рыжкова
- Намеснік дырэктара кампаніі ITMS па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і сувязям з грамадскасцю Кацярына Уладзіміраўна Богдан
- Навуковы супрацоўнік Бярэзінскага запаведніка, фатограф Дзяніс Валер’евіч Івковіч
Музыкальным упрыгожваннем мерапрыемства сталі выступленні навучэнца Мінскага дзяржаўнага музыкальнага каледжа ім. М. І. Глінкі Арсенія Суцько і студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Цзян Лінюй. Выражаем падзяку за цудоўнае выкананне твораў.
Урачыстая цэрэмонія завяршылася аглядам экспазіцыі пад акампанемент музыкальнай кампазіцыі “Бярэзінскі запаведнік”, аўтар і выканаўца – адзін з самых прыгожых лірічных галасоў Беларусі Валерый Скаражонак. Запіс музыкальнай кампазіцыі прагучаў у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Мастацкі музей віншуе Бярэзінскі запаведнік з юбілейнай датай і запрашае наведаць фотавыставу “У свеце запаведнай прыроды”, якая пазнаëміць наведвальнікаў з прыгажосцю беларускага края. Выстава экспануецца ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20) да 24 лютага 2025 года.