Мерапрыемства

Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»

Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»

Музей Дом Ваньковічаў

11 кастрычніка 2025 г. да Дня маці ў Музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя» пройдзе тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі».

Наведвальнікаў чакае рознабаковая пазнавальная сямейная праграма:

14:00 - майстар-клас па вырабе свечак з вашчыны "Падарунак маме".

15.00 - лекцыя "Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча".

Для дзяцей камунікатыўная праграма "Прыгоды ў сядзібе", у гульнявой форме знаёмства з відамі мастацтва: музыкай, літаратурай, выяўленчым мастацтвам, чайным этыкетам і тэатрам.

На працягу дня будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка "Ствары сваю карціну", дзе кожны жадаючы зможа пабываць у ролі мастака і стварыць свой аўтарскі нацюрморт. Настольная інтэрактыўная гульня "Пазл-карціна" - стварэнне карцін, прадстаўленых у музеі!

Выстаўка творчых работ дзіцячай мастацкай студыі “Аqua-ART” “Дзеці. Радасць. Развіццё».

 

Уваход на мерапрыемства па білеце ў музей.

Тэлефон для даведак: (017) 358-88-78

 

іншыя выставы
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў