Наведвальнікаў чакае разнастайная і пазнавальная сямейная праграма:
14:00 – інтэрактыўны музейны занятак “Мода і аксесуары першай паловы XIX ст.” з майстар-класам па вырабе ўпрыгожванняў са стужак.
15:30 – “Вясновы букет” – майстар-клас па вырабе аб’ёмных кветак.
“Полымя свечкi” – майстар-клас па вырабе свечак.
17:00 – “Флірт кветак” – арыстакратычная гульня XIX стагоддзя.
На працягу дня ў вас будзе магчымасць пазнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй музея, наведаць выставу графічныхработ XIX – пачатку XX стагоддзя “Вобразы эпохі” з фондаў Нацыянальнагамастацкага музея РэспублікіБеларусь, убачыць фільм “Шлях мастака” – знаёмства з жыццём і творчасцю самага вядомага прадстаўніка роду, мастака-рамантыка Валенція Ваньковіча.
Уваход на мерапрыемства па білецеў музей.
Даведкі па тэл. (017) 358-88-78.
Наш адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 33а.
Чакаем вас у нашым музеі!