Урачыстая перадача ў дар музею скульптурнай кампазіцыі “Археолагі (Вялікія археолагі)”

Урачыстая перадача ў дар музею скульптурнай кампазіцыі “Археолагі (Вялікія археолагі)”
10 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая перадача ў дар музею скульптурнай кампазіцыі “Археолагі (Вялікія археолагі)” (1968, бронза, ліццё) аднаго са знакамітых мастакоў ХХ стагоддзя Джорджа дэ Кірыка (1888–1978). Урачыстае мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня навукі за мір і развіццё, які адзначаецца штогод 10 лістапада.

З прывітальным словам на цырымоніі выступілі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч і генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ганна Уладзіміраўна Конанава. З пачуццём глыбокай удзячнасці за набыццё музеем каштоўнага экспаната музейнага значэння А. У. Конанава перадала А. М. Маркевічу падзячны ліст у адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. 

Сімвалічная скульптурная кампазіцыя была паднесена ў дар Аляксандру Рыгоравічу ў адной з замежных камандзіровак.

У калекцыі музея скульптурная група стане першым творам Джорджа дэ Кірыка і дазволіць пашырыць межы калекцыі еўрапейскага мастацтва музея.

Скульптура “Археолагі” зойме годнае месца ў пастаяннай экспазіцыі і будзе даступна ўсім наведвальнікам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У працяг святочнай падзеі адбылося адкрыццё рэтраспектыўнай выставы дыпломных работ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Школа творчасці”.

З прывітальным словам выступілі генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ганна Уладзіміраўна Конанава, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Рыгоравіч Баразна і народны мастак Беларусі, скульптар Іван Якімавіч Міско.

На рэтраспектыўнай выставе прадстаўлены дыпломныя работы, выкананыя больш як за 60 гадоў работы акадэміі – з 1959 па 2023 год. Такім чынам, праект дае магчымасць пазнаёміцца з творчымі пошукамі выпускнікоў акадэміі розных гадоў, прасачыць этапы развіцця стылістычных асаблівасцей айчыннага мастацтва – ад традыцыйных форм, метадаў і канцэпцый да сучасных.

Музычным упрыгожаннем мерапрыемства сталі выступленні інструментальнага квартэта выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама студэнтаў-вакалістаў Берднікава Ільі і Гарбачонак Валерыі.

Работа выставы працягнецца да 17 снежня.

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»
Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»

Музей Дом Ваньковічаў

Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.
Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.

Музей Дом Ваньковічаў

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў