Урачыстае адкрыццё выставы “Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV стст.”

Урачыстае адкрыццё выставы “Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV стст.”

17 красавіка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV стст.”!

Сумесны праект Мастацкага музея і Наўгародскага музея-запаведніка прадстаўляе скарбы беларускага і наўгародскага абраза, а таксама ўвасабляе ўнікальную канцэпцыю: іконы паўстаюць у зваротнай перспектыве часу. Барочныя вытанчанасці XVIII стагоддзя, бунташныя вобразы XVII стагоддзя і шэдэўры “залатога веку” XIV–XV стагоддзяў раскрываюць шматвяковае шанаванне Прасвятой Маці Божай.

Чакаем вас на ўрачыстай цырымоніі, каб разам адзначыць гэту выдатную падзею ў культурным жыцці Мінска і ўшанаваць вечную спадчыну іканапісу!

  • 17 красавіка (пятніца), 16:00 
  • галоўны корпус (Леніна, 20), зала старажытнабеларускага мастацтва 
  • па запрашальных білетах, а таксама па ўваходным білеце
Падзеі
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў