Мерапрыемства

Творчая сустрэча і аўтограф-сесія з мастаком Яўгенам Саковічам

Творчая сустрэча і аўтограф-сесія з мастаком Яўгенам Саковічам

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

1 ліпеня а 14-й гадзіне ў Мастацкім музеі адбудзецца творчая сустрэча і аўтограф-сесія з мастаком Яўгенам Саковічам.

Сустрэча з майстрам пройдзе на яго персанальнай выставе "Прастора святла і колеру: акварэль" на пераходнай галерэі галоўнага корпуса музея. 

Для беларускай культурнай прасторы Яўген Мікалаевіч Саковіч больш вядомы як выдатны педагог, які аддаў паўстагоддзя свайго жыцця выкладчыцкай дзейнасці ў знакамітай Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў. 

Сёння ж у шырокай публікі ёсць цудоўная магчымасць пазнаёміцца з віртуознымі акварэлямі майстра. 

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 твораў з калекцыі аўтара, створаных у ХХІ стагоддзі.

 Наведаць творчую сустрэчу можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея (Леніна, 20). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Самы актыўны ўдзельнік мерапрыемства атрымае памятны падарунак – альбом мастака. 

іншыя выставы
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў