Мерапрыемства

Творчая сустрэча з Ганнай Садоўскай на персанальнай выставе “Шляхі творчасці”

Творчая сустрэча з Ганнай Садоўскай на персанальнай выставе “Шляхі творчасці”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Запрашаем на творчую сустрэчу з Ганнай Садоўскай, чыя персанальная выстава “Шляхі творчасці” зараз праходзіць у Мастацкім.

2 жніўня а 17-й гадзіне аўтар правядзе незвычайную сустрэчу-экскурсію з наведвальнікамі, на якой раскажа не толькі пра свае творы, але і пакажа самыя любімыя работы ў пастаяннай экспазіцыі, якія паўплывалі на творчы шлях мастака.

На адкрыцці выставы Ганна Садоўская адзначыла, што для любога творчага чалавека Мастацкі музей з’яўляецца важным і знакавым месцам: “І датычыцца гэта не толькі мастацтва, але і жыцця”.

Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея (Леніна, 20).

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў