На LХII Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” альбом “Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXI стагоддзяў” – удастоены дыплома І ступені

На LХII Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” альбом “Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXI стагоддзяў” – удастоены дыплома І ступені
24 сакавіка 2023 года ў рамках XXХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў LХII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”. Альбом “Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXI стагоддзяў” (выдавецтва “Беларусь”, ААТ “Паліграфкамбінат імя Я. Коласа”) – другі том навукова-адукацыйнага праекта Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Нашы калекцыі” – удастоены дыплома І ступені ў намінацыі “За ўнёсак у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны”.

Аўтар ідэі і кіраўнік праекта – У. І. Пракапцоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Аўтары тэксту: У. І. Пракапцоў, Т. Я. Андрыевіч, Д. С. Ільініч, В. В. Пракошына. Навуковы кансультант М. М. Віннікава. У выданні выкарыстаны фатаграфіі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (фатограф Д. М. Казлоў). Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Віншуем калектыў аўтараў, выдавецтва “Беларусь” і ААТ “Паліграфкамбінат імя Я. Коласа” з узнагародай і выказваем паздзяку за высокапрафесійную рэалізацыю гэтага ўнікальнага выдавецкага праекта.

Альбом “Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXI стагоддзяў” знаёміць з асаблівасцямі традыцыйнага беларускага касцюма і рознымі відамі мастацкіх рамёстваў. Гэтыя творы дазваляюць сфарміраваць уяўленне аб своеасаблівасці традыцыйнай культуры беларускага народа і яго майстэрстве.

У альбоме ўпершыню прадстаўлена калекцыя прыкладнога народнага мастацтва Беларусі – посцілкі, ручнікі, касцюмы, кераміка, разьба, роспіс па дрэве, саломапляценне.

У выданні можна ўбачыць рэдкія творы, якія прадстаўляюць не толькі мастацкую каштоўнасць, але і даюць разуменне іх функцыянальнага прызначэння ў абрадах і традыцыях беларускага народа. Аўтары паказалі не толькі самыя архаічныя творы, але і іх далейшае стылістычнае развіццё і разнастайнасць.

Альбом можна набыць у нашай музейнай краме.

Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»
Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»

Музей Дом Ваньковічаў

Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.
Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.

Музей Дом Ваньковічаў

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў