У музеі-запаведніку А. С. Пушкіна "Міхайлаўскае" адкрылася выстава графікі Напалеона Орды

У музеі-запаведніку А. С. Пушкіна "Міхайлаўскае" адкрылася выстава графікі Напалеона Орды
Другога кастрычніка ў музеі-запаведніку А. С. Пушкіна "Міхайлаўскае" адкрылася выстава графікі Напалеона Орды са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена 16 лічбавых работ, першапачаткова выкананых Напалеонам Ордай у тэхніцы літаграфіі ў другой палове ХІХ стагоддзя. Мастак шмат падарожнічаў па краіне, замалёўваючы віды гарадоў, старадаўніх замкаў, цэркваў, сядзіб, месцаў, звязаных з жыццём вядомых людзей. Вынікам шматгадовай працы сталі каля 1000 малюнкаў і акварэляў. Сёння работы Орды значныя для нас як "энцыклапедыя" згубленых архітэктурных аб'ектаў.

Дадзены выставачны праект ажыццяўляецца ў рамках працяглага, паспяховага і плённага супрацоўніцтва паміж музеямі дзвюх краін.

Выстава працягнецца да 22 снежня 2022 года.

Падзеі
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў