У Мастацкім музеі адбылося мерапрыемства да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

У Мастацкім музеі адбылося мерапрыемства да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Мноства яркіх і памятных момантаў на сумесным мерапрыемстве Мастацкага музея і навукова-метадычнага часопіса “Роднае слова” да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, якое прайшло 27 лістапада.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Мацяс і дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Навагродскі Валянцін Янавіч замацавалі даўнюю і яркую гісторыю плённага партнёрства паміж Мастацкім музеем і часопісам “Роднае слова” падпісаннем пагаднення аб супрацоўніцтве.

Галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Шапран Наталля Мікалаеўна прэзентавала публіцы нумар-альманах, прымеркаваны да юбілею Уладзіміра Караткевіча. У рамках урачыстасці таксама быў аб’яўлены пераможца розыгрышу юбілейнага нумара. 

Пра Уладзіміра Караткевіча ў творах са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у сваёй лекцыі расказала вядучы навуковы супрацоўнік музея Анастасія Трафімчык.

Асаблівым упрыгажэннем святочнага мерапрыемства стала тэматычная музычная праграма “Пад белымі крыламі”, падрыхтаваная выкладчыкамі і студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»
Тэматычны дзень «Сямейны выходны ў музеі»

Музей Дом Ваньковічаў

Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.
Спецыяльная акцыя да Дня пажылых людзей “Маладосць душы”.

Музей Дом Ваньковічаў

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў