Выйшаў другі том альбома “Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXI стагоддзяў”

Выйшаў другі том альбома “Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXI стагоддзяў”
Выйшаў другі том альбома “Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXI стагоддзяў”. Ён працягвае навукова-адукацыйны праект Мастацкага музея “Нашы калекцыі”.

Выданне знаёміць з асаблівасцямі традыцыйнага беларускага касцюма і рознымі відамі мастацкіх рамёстваў. Гэтыя творы дазваляюць сфарміраваць уяўленне аб своеасаблівасці традыцыйнай культуры беларускага народа і яго майстэрстве.

У альбоме ўпершыню прадстаўлена калекцыя прыкладнога народнага мастацтва Беларусі  – посцілкі, ручнікі, касцюмы, кераміка, разьба, роспіс па дрэве, саломапляценне. 

У выданні можна ўбачыць рэдкія творы, якія маюць не толькі мастацкую каштоўнасць, але і даюць разуменне іх функцыянальнага прызначэння ў абрадах і традыцыях беларускага народа. Аўтары імкнуліся паказаць як самыя архаічныя творы, так і іх далейшае стылістычнае развіццё і разнастайнасць.

Альбом можна купіць у нашай музейнай краме. 

Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXI стагоддзяў
Народнае мастацтва Беларусі XVI–XXI стагоддзяў
Падзеі
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў