Выстава акварэльнага жывапісу “Думкі ўслых”

Выстава акварэльнага жывапісу “Думкі ўслых”
З 16 лістапада 2023 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) – адкрыецца выстава мастака Наталлі Піскуновіч “Думкі ўслых”.

Мастак-ілюстратар Піскуновіч Наталля Леанідаўна нарадзілася 16 лістапада 1978 г. У пгт. Падсвілле Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.

У 2001 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П. М. Машэрава.

Жыве і працуе у горадзе Мінску. Працавала выкладчыкам ДПМ, жывапісу, малюнка, кампазіцыі, афарміцельскага мастацтва ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.

Ужо шмат гадоў працуе выкладчыкам ДПМ, выкладчыкам жывапісу, малюнка, кампазіцыі, колеразнаўства, камп’ютарнай графікі ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны абласны каледж”.

Жывапісам займаецца з 2009 года. За гэты час стварыла шмат цікавых работ. Захапляецца стварэннем арт-аб’ектаў у стылі стымпанк, працуе ў тэхніцы спіртавых чарніл, батыка.

Удзельнічае ў шматлікіх выставах і конкурсах.

У 2009 годзе заняла 2-е месца на Рэспубліканскім этапе агляду-конкурсу інавацыйнай і тэхнічнай творчасці ў г. Мінску за серыю работ у тэхніцы батыка.

У 2009 годзе адбылася персанальная выстава акварэлі “Успаміны пра Бацькаўшчыну” ў г. Мінску (Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў).

У 2022 годзе адбылася выстава акварэлі “Вяртанне” ў рамках праграмы “Падсвільскі світанак – 2022” у п. Глыбокае Віцебскай вобл.

Як педагог падрыхтавала лаўрэатаў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсаў сярод навучэнцаў.

Уваход на выставу па ўваходным білеце ў музей.

 

Работа выставы будзе доўжыцца да 16 студзеня 2024 года

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні