Выстава “Апалінарый Гараўскі. Да 190-годдзя з дня нараджэння”

Выстава “Апалінарый Гараўскі. Да 190-годдзя з дня нараджэння”
1 снежня 2023 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працу выстава “Апалінарый Гараўскі. Да 190-годдзя з дня нараджэння”.

Апалінарый Гараўскі (1833–1900) – жывапісец, малявальшчык, аўтар пейзажаў і партрэтаў. Творчасць Апалінарыя Гараўскага тэматычна непарыўна звязана з Беларуссю, а яго кар’ера – са сталічным Санкт-Пецярбургам. Перыяд творчай актыўнасці мастака прыпаў на сярэдзіну – другую палову XIX стагоддзя – час кардынальных пераўтварэнняў у жывапісе, якія, аднак, не вельмі закранулі стылістыку работы майстра. Старанна і добрасумленна зробленыя па ўсіх правілах акадэмічнай вывучкі краявіды, ілюзорна-рэалістычныя партрэты ўпісваюць творчасць мастака ў рэчышча акадэмічнага рэалізму сярэдзіны XIX стагоддзя.

Упершыню за апошнія 40 гадоў будзе прадстаўлена панарама творчасці Апалінарыя Гараўскага ў кантэксце мастацкага жыцця сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Выстава прадставіць новыя навуковыя адкрыцці ў галіне вывучэння творчасці і біяграфіі мастака, а таксама новыя атрыбуцыі яго твораў.

Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў