Выстава

Выстава “Дзеці. Радасць. Развіццё”, дзіцячых творчых работ мастацкай студыі “Аqua-ART”

Выстава “Дзеці. Радасць. Развіццё”, дзіцячых творчых работ мастацкай студыі “Аqua-ART”

Музей Дом Ваньковічаў

З 29 жніўня 2025 у музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст. адкрыецца выстава “Дзеці. Радасць. Развіццё”, дзіцячых творчых работ мастацкай студыі “Аqua-ART”

Выстаўка прысвечана Дню ведаў.

На ёй прадстаўлены работы дзяцей-вучняў мастацкай студыі "Аqua-ART" (кіраўнік - Наталля Котак). Студыя "Aqua-ART" заснавана на базе Сеніцкай сярэдняй школы №2. У ёй займаюцца дзеці, якія імкнуцца да творчага развіцця, фарміравання творчага мыслення і мастацкага асэнсавання навакольнага свету.

На выставе можна ўбачыць работы, выкананыя ў розных відах тэхнікі: акварэль па сырым, воск + акварэль; акварэль + соль; акварэль + бялілы; васковая крэйда + пастэль, грызайль, акварэль + туш.

Мэта выстаўкі - духоўнае, маральнае і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Адлюстроўваючы ў сваіх работах усё тое, што акружае іх у паўсядзённым жыцці (дома, птушкі, жывёлы, прырода ў розных яе праявах), дзеці вучацца бачыць вакол сябе цудоўнае, любіць сваю зямлю, сваю Радзіму – Беларусь.

 

 

Уваход на выставу па білеце ў музей.

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў