Выстава графічнага партрэта ХІХ стагоддзя "Погляд"

Выстава графічнага партрэта ХІХ стагоддзя "Погляд"
5 сакавіка 2024 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь - Музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст. (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) – адкрываецца выстава графічнага партрэта ХІХ стагоддзя "Погляд", з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

На выставе прадстаўлены разнастайныя партрэты: жанчыны арыстакраткі адлюстроўваюць ідэал прыгажосці таго часу — меланхалічныя, задуменныя, вытанчаныя (партрэт А.С. Шарамецевай мастака Стралкоўскага А.І., партрэт Сафіі Бухмеер невядомага мастака). Мужчыны арыстакраты – героі ці мудрыя мысліцелі (партрэт мастака П.П. Брукса, Кошалева Н.А., партрэт П.Ф. Жаўтухіна, Кіпрэнскага А.А.). Бедныя людзі – знясіленыя і змучаныя цяжкай працай (партрэт селяніна Крамскага І.М., партрэт жабрака Васняцова В.М.).

Выстава называецца "Погляд". На партрэтах ён розны ў кожнага героя. Які вывучае і ацэньвае, асуджае і разгублены, збянтэжаны і грэблівы, какетлівы і неспакушаваны.

Графічны партрэт больш набліжаны да гледача, пакідае яго сам-насам з выявай і партрэтуемым чалавекам, дазваляе пільней прыгледзецца ў яго аблічча, прасякнуцца яго душэўным станам.

 

Уваход на выставу па ўваходным білеце ў музей.

Выстава працягнецца да 15 мая 2024 года.

Падзеі
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў