Выстава

Выстава графічных работ ХІХ – пачатку ХХ ст. “Вобразы эпохі”

Выстава графічных работ ХІХ – пачатку ХХ ст.  “Вобразы эпохі”

Музей Дом Ваньковічаў

13 студзеня 2026 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) адкрываецца выстава графічных работ ХІХ – пачатку ХХ ст. з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Вобразы эпохі

На выставе прадстаўлены разнастайныя графічныя работы: выявы архітэктурных збудаванняў, якія адлюстроўваюць свой гістарычны перыяд (Ф.І. Ясноўскі, “Пятроўскі палац”), партрэты жанчын-арыстакратак, якія дэманструюць ідэал прыгажосці таго часу (А.І. Стралкоўскі, “Партрэт А.С. Шарамецевай”, “Партрэт невядомай з рамонкам”). Мужчыны-арыстакраты прадстаўлены на партрэтах як героі ці мудрыя мысліцелі (А.А. Кіпрэнскі, “Партрэт П.Ф. Жаўтухіна”; А.Ф. Лагрэнэ “Партрэт П.П. Канаўніцына”). Бедныя людзі – знясіленыя і змучаныя цяжкай працай (І.М. Крамской, “Партрэт селяніна”).

 

Уваход на выставу па білеце ў музей.

 

Выстава падоўжана да 21 сакавіка 2026 года.

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў