Выстава "Ядвіга Раздзялоўская. Штодзённасці чароўнае імгненне"

Выстава "Ядвіга Раздзялоўская. Штодзённасці чароўнае імгненне"
21 красавіка 2022 года ў Выставачным корпусе музея (К. Маркса, 24) пачынае работу выставачны праект “Штодзённасці чароўнае імгненне”, прымеркаваны са 120-годдзя з дня нараджэння Ядвігі Іосіфаўны Раздзялоўскай.

Спадчына Раздзялоўскай разнастайная ў жанравых адносінах: тэматычная карціна, пейзаж, інтэр’ер, партрэт, нацюрморт. Дэкаратыўнасць, трапяткая, зменлівая лінія малюнка, дакладны контур, мяккі каларыт, выразна прадуманае кампазіцыйнае рашэнне – асноўныя рысы, уласцівыя яе працам у жанры нацюрморта. Тонка адчуваючы тон, колер, лінію, фактуру, мастачка перадае прыгажосць жывой рэальнасці.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 50 работ са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, а таксама з прыватных калекцый. 

Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў