Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея

Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея
З 26 ліпеня па 24 жніўня 2026 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” будзе праходзіць выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея.

У экспазіцыі “Кветкі – паэзія любові” прадстаўлены жывапісныя творы вядомыхрускіх і беларускіх мастакоў другой паловыXIX–ХХ стст., сярод якіх А. Станкевіч, В. Бялыніцкі-Біруля, В. Волкаў, А. Герасімаў, А. Гугель, С. Жукоўскі, М. Кузняцоў, І. Машкоў, Ф. Мадораў і інш. 

У нацюрморце і пейзажы мастакі кажуць пра прыгажосцьсвету, зменлівасць навакольнага асяроддзя і мімалётнасць быцця. Кветка ў мастацтве мяжы XIX–XX стагоддзяў перастае быць дэкаратыўным матывам і паўстае як самастойны «персанаж» карціны. 

Рускі нацюрморт пачатку XX стагоддзя – гэта час авангардных эксперыментаў, насычаных колераў і павышанай экспрэсіі. Беларускі нацюрморт у гэтыя гады развіваўся ў рэалістычнай традыцыі, аддаючы перавагу лірычнасці, больш прыглушанаму каларыту і адлюстраванню нацыянальнай ідэнтычнасці.

Букет кветак міжволі з’яўляецца сведкам шчырай гутаркіза кубачкам гарбаты на “Сямейным партрэце” Аляксандра Герасімава; цыкламены Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў вазонах падобныя на родных сясцёр, што назіраюць за зімовым краявідам за акном; настуркі і каралевы кветак  – ружы – ўпрыгожваюць інтэр’еры Станіслава Жукоўскага.

Запрашаем акунуцца ў атмасферу арыстакратычнай сядзібы, пачуць паэзію любові і ўбачыць разнастайнасць сюжэтаў і кветак, маляўніча адлюстраваных майстрамі нацюрморта.

 

Куратар выставы – Наталля Анатольеўна Родзіна,малодшы навуковы супрацоўнік філіяла
 

Уваход на выставу па білеце ў музей. 

Даведкі па тэл. (017) 358-88-78. 

 Адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 33а. 

Падзеі
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў