Выстава мастака-ілюстратара Кацярыны Бабок “Вернемся ў дзяцінства”

Выстава мастака-ілюстратара Кацярыны Бабок “Вернемся ў дзяцінства”
29 жніўня 2023 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” адкрыецца выстава мастака-ілюстратара Кацярыны Бабок “Вернемся ў дзяцінства”.

Мастак-ілюстратар Бабок Кацярына Пятроўна нарадзілася ў 1969 годзе ў Мінску.

Скончыла мастацка-графічны факультэт ВДПІ.

Займаецца ілюстраваннем кніг, вырабам рэкламна-сувенірнай прадукцыі, распрацоўкай вобразаў кніжных персанажаў. Супрацоўнічае з вядучымі расійскімі, беларускімі і замежнымі выдавецтвамі такімі, як “Издательский Дом Мещерякова”, “Антология”, “Фламинго”, “Качели”, і многімі іншымі.

Працуе Кацярына ў тэхніцы растравай (лічбавай) графікі.

На выставе прадстаўлены работы, прысвечаныя дзяцінству, што займае цэнтральнае месца ў творчасці аўтара. Наведвальнікі выставы змогуць паглыбіцца ў свет дзяцінства і ўспомніць самыя дарагія моманты з жыцця: адпачынак у вёсцы ў бабулі і на моры, гульні з сябрамі, сямейнае чытанне казак, сваю першую настаўніцу і першае школьнае каханне.

2020 год – першае месца на Міжнароднай кніжнай выставе за лепшыя ілюстрацыі дзіцячай кнігі (Мінск, Беларусь).

2020 год – узнагароджана юбілейным медалём “Запаведнік казак” (Масква, Расія).

2021 год – удзел у выставе ілюстрацый у рамках Міжнароднага дня дзіцячай кнігі на ВДНГ (Масква, Расія).

2023 год – узнагароджана дыпломам і медалём імя Васіля Віткі за ілюстрацыі да вокладак дзіцячага часопіса “Вясёлка” (Мінск, Беларусь).

Творчасць Кацярыны Бабок прасякнута дзіцячай непасрэднасцю, шчасцем і радасцю жыцця.

Падзеі
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў