Выстава прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння мастака.
Абадзінскі Павел Аляксеевіч (19 мая 1931 г. – 28 лістапада 2021 г.) нарадзіўся і жыў у в. Турэц Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1968). Працаваў настаўнікам малявання ў школе і доме пазакласнай працы г.п. Карэлічы Гродзенскай вобласці, спецыялістам у Карэліцкім РАНА.
Любімая тэма яго творчасці – гістарычная архітэктура малой радзімы.
Выстаўка работ Абадзінскага П.А. экспанавалася ў Музеі “Замкавы комплекс “Мір”, Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі, Навагрудскай раённай бібліятэцы.
Працы Абадзінскага П.А. захоўваюцца ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі, Тураўскім краязнаўчым музеі, сямейным зборы.