Выстава “Панарамы. Свята Мінска”

Выстава “Панарамы. Свята Мінска”
Мастацкі музей напярэдадні святкавання Дня горада прадстаўляе ў вестыбюлі галоўнага корпуса выставу мастацкіх твораў “Панарамы. Свята Мінска”.

Мінск – горад старажытны і малады, з шырокімі праспектамі новабудоўляў, утульнымі вулачкамі старога горада і маляўнічымі загараднымі раёнамі. 

Месца прыцягнення і натхнення для людзей творчых прафесій, жыхароў нашай краіны і турыстаў. Своеасаблівую жывапісную оду прыгажосці Мінска і яго наваколлям апяваюць класікі беларускага жывапісу Гаўрыіл Вашчанка, Барыс Аракчэеў, Віктар Вярсоцкі, Май Данцыг. 

Мастакі невыпадкова выбіраюць для адлюстравання сталіцы панарамны пейзаж: ён, як ні адзін іншы жанр, увасабляе ў сабе шматаблічную прастору горада з яго супрацьлеглымі характарыстыкамі.

Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў